?

Log in

No account? Create an account

Previous Entry | Next Entry

Паводле найноўшых даследаванняў, 2,3 % беларусаў стала глядзяць тэлеканал “Белсат”, а 8,1 % глядзелі праграмы “Белсату” некалькі разоў. Год таму гэтыя лічбы складалі адпаведна 2,2 % і 5,8 %.

Даследаванне правёў незалежны сацыялагічны цэнтр "Зеркало-Інфо” ў красавіку 2010 г. на групе з 1503 рэспандэнтаў ува ўсіх рэгіёнах Беларусі. Памылка рэпрэзентатыўнасці складае 1,5 %.
 
Гэта значыць, што сталая аўдыторыя “Белсату” складае 170 тыс. асобаў, а нерэгулярная – 591 тыс. Разам гэта дае лічбу 761 тыс. гледачоў. Гэтая колькасць не ўлічвае гледачоў, якія яшчэ не дасягнулі паўналецця.
 
Вынік сацыялагічнага даследавання сведчыць пра значнае павелічэнне групы нерэгулярных гледачоў тэлеканалу. Гэта можа быць звязанае з ростам папулярнасці інтэрнэт-старонкі тэлеканалу www.belsat.eu, дзе даступная для прагляду большасць праграмаў, падрыхтаваных тэлеканалам “Белсат”. У красавіку 2010 г. месячная колькасць уваходаў на сайт з унікальных IP-адрасоў склала амаль 80 тыс. Паўгода таму на сайт што месяц заходзілі 50–60 тыс. карыстальнікаў. Назіраецца рост колькасці новых карыстальнікаў інтэрнэт-старонкі “Белсату” амаль на 40 %.
 
 
Паводле Сяргея Пелясы, прэс-сакратара “Белсату”, гэта сведчыць пра унікальнасць сайту: “Кожны беларус, які мае доступ да інтэрнэту, можа паглядзець на сайце тэлеканалу цікавыя інфармацыйныя, публіцыстычныя ды гістарычныя праграмы, якіх не знойдзе на іншых сайтах. Для гэтага не трэба спадарожнікавай антэны. Колькасць нашых гледачоў павялічваецца таксама разам з імклівым ростам колькасці інтэрнэт-карыстальнікаў у Беларусі, які назіраецца апошнімі месяцамі”.
 
 
З 17 траўня сайт узбагаціўся. Цягам дня, яшчэ да выхаду ў эфір вечаровага галоўнага выдання навінаў “Аб'ектыву” а 21.00, на сайце з’яўляецца кароткае выданне навінаў з актуальнай інфармацыяй і відэа.

Comments

( 3 comments — Leave a comment )
roman_off
May. 25th, 2010 08:01 pm (UTC)
Очень жаль польских налогоплательщиков.
ex_biespart
May. 26th, 2010 09:25 am (UTC)
Сейчас заплачу.
ex_biespart
May. 26th, 2010 09:26 am (UTC)
Панове, дзе вы ўзялі такую лічбу? Канал стала глядзяць 2,3%, астатнія - "паглядзелі і не спадабалася/паглядзелі і забылі". Як цяпер модна, заклікаю: кажыце праўду! :)
( 3 comments — Leave a comment )

Profile

cyryl-black
belsat_by
Белсат TV Беларусь
Website

Latest Month

August 2016
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031   

http://belarus-live.tv/

Tags

Powered by LiveJournal.com
Designed by phuck