You are viewing belsat_by

Выратуй і памілуй нас, чорны бусел
Аповесці
Казько Віктар

У цэнтры новай кнігі Віктара Казько трагедыя XX стагоддзя – чарнобыльская аварыя. У аповесці «Но Пасаран» з уласцівай яму шчырасцю, метафарычнасцю раскрывае празаік прычыны, якія прывялі грамадства да развалу. Пісьменнік стварае яркія, запамінальныя тыпы нашых сучаснікаў. Глыбокая сімволіка закладзена аўтарам і ў яго апавяданнях і эсэ. Болей...

Будзіла вёску берасцянка
Людзі і былі маёй Зялёнай Дубровы
Цвірка Кастусь

Гэтая кніга — пра вёску з паэтычнай назвай Зялёная Дуброва на Старадарожчыне, пра яе людзей і гісторыю. Калісьці малым я прачытаў у адной кніжцы пра дзівосны лясны край — Палессе. У ёй з такой замілаванасцю расказвалася пра яго таямнічыя пушчы і салаўіныя гаі, пра шырокія квяцістыя лугі і абласканыя сонцам жураўліныя балоты, пра чыстыя крынічныя рэкі і сінія люстэркі азёр, што мне да нясцерпу захацелася пабываць там, каб на свае вочы пабачыць тую красу. Толькі значна пазней я даведаўся, што мая Зялёная Дуброва з усімі яе ваколіцамі, аказваецца, і ёсць тое самае Палессе! Праўда, яго поўнач. Гэта ж недалёка ад нас шыецца праз лясныя зараснікі крынічная Арэса, апетая Янкам Купалам у паэме пра асушку палескіх балот. Болей...

Гродназнаўства
Гісторыя еўрапейскага горада
Госцеў Алесь, Дабрыян Аляксандр, Карнялюк Віталь (рэдактар), Марозава Святлана, Чарнякевіч Андрэй, Швед Вячаслаў (рэдактар)

Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра гродзенскія эпізоды біяграфій вялікага князя Вітаўта і караля Стэфана Баторыя, змагароў за вольнасць Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага, вядомых дойлідаў Пятра Міланега і Джузепе Сака, рэфарматара Антонія Тызенгаўза і славутых літаратараў Элізы Ажэшкі і Васіля Быкава ды іншых вядомых гістарычных персанажаў і герояў. (Ад выдаўцоў) Болей...

Без двукосся
Даклад аб стане незалежнай культуры і НДА ў Беларусі

Спынім на нейкі час размовы і думанне пра Беларусь. Пакінем убаку нашыя ацэнкі і чаканні, праекцыі, схемы і высновы, нашыя герменеўтыкі і палітыкі, меркаванні пра тыя ці іншыя акалічнасці, якія павінна пераадолець Беларусь. Адкладзем на пазнейшыя «ўрокі» пра Беларусь усе практыкаванні ў скланеннях, паводле якіх мы прызвычаіліся адмяняць Беларусь. І, індыферэнтныя, будзьма вучыцца размаўляць па-беларуску на своеасаблівым «уроку беларускай мовы»: перад вамі «Даклад пра стан незалежнай культуры і НДА ў Беларусі». Болей...

Profile

cyryl-black
belsat_by
Белсат TV Беларусь
Website

Latest Month

April 2013
S M T W T F S
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930    

http://belarus-live.tv/

Tags

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by phuck